Главная страницаОбратная связьКарта сайта

220029 г.Минск, ул. Э.Пашкевич, 9-5Н

lawlib@user.unibel.by


70-я научная конференция студентов, магистрантов и аспирантов юридического факультета БГУ

25 марта 2013 г.


Запрашаем студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў узяць удзел у традыцыйнай навуковой канферэнцыі юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, якая будзе ладзіцца падчас 70 - й навуковай канферэнцыі студэнтаў і аспірантаў Беларускага дзяржаўнага універсітэта 24 красавіка 2013 года.

Плануецца пленарнае пасяжэнне і работа наступных секцый:
- гісторыя дзяржавы і права Беларусі;
- гісторыя дзяржавы і права замежных краін;
- агульная тэорыя права;
- канстытуцыйнае права;
- адміністратыўнае i iнфармацыйнае права;
- фінансавае права і прававое рэгуляванне гаспадарчай дзейнасці;
- грамадзянскае права;
- грамадзянскі працэс;
- працоўнае права і права сацыяльнага забеспячэння;
- крымінальнае права, крымінальна-выканаўчае права і крыміналогія;
- крымінальны працэс і пракурорскі нагляд;
- крыміналістыка;
- экалагічнае, зямельнае і аграрнае права;
- паліталогія;
- Workshop Master’s Course and Post-Graduate Students Research Projects;
- Forum mit Kurzvorträgen Rechtssystem der Bundesrepublik Deutschland und der Republik Belarus.

Усе, хто жадае узяць удзел у канферэнцыі, рэгiструюцца на сайце www.nirs.bsu.by, укладка «Конференция БГУ». Апошні дзень рэгістрацыі для ўдзельнiкаў з юрыдычнага факультэта - 18 красавіка 2013 г. Пры рэгістрацыі неабходна дакладна запаўняць усе палі рэгістрацыйнай формы. Адміністрацыя сайта пакідае за сабой права выдаляць няпоўныя запісы. У праграму канферэнцыi будуць уключаны толькi зарэгiстраваныя ўдзельнiкi.

Увага! Да рэгістрацыі ўдзельнiкi павiнны ўзгадніць назву даклада з навуковым кiраўнiком!

Па пытаннях, якія тычацца канферэнцыі, звяртацца да СНС
або да Веранікі Васільеўны Саскевіч па тэл. 8 025 687 98 68

Дацэнт кафедры экалагічнага і аграрнага права
В.В. Саскевіч.


Информация о 70-й конференции на русском языке
Подписаться на новости